Беларусь: у абдымках зорак

Беларусь: у абдымках зорак

Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Аўтар Viktar Malyshchyts.

«Я выкладаю астраномію ў БДУ і ў 29-й гімназіі г. Мінска. Трэба сказаць, заробкі там не астранамічныя, таму ўжо гады тры прафесійна працую фатографам. Здымаю, праўда, не зоркі і не вяселлі: а садавіну і гародніну для ілюстрацый і рэкламы:). І так сталася, што астранамічныя здымкі - гэта проста спалучэнне двух захапленняў - астраноміі і фота.

Ролікаў такога кшталту ў свеце ўжо багата. Менавіта зорнае неба пачынае выглядаць на дзіва велічна і прывабна ў стылі таймлэпс. Асабліва адзначыў бы амаль поўнаметражны фільм TimeScapes ад Tom Lowe. Разам з тым, у сеціве шмат публікавалася і ролікаў пра Беларусь, самыя лепшыя з іх можна знайсці на гэтым сайце ў карыстальніка zweizwei. Але ніхто пакуль яшчэ не паказваў хараство нашай краіны ўночы, пад зоркамі. Спадзяюся, гэтую нішу я крыху запоўніў.

Здымалася ўсё ўлетку 2012 года. Было знята амаль 20 000 кадраў, але далёка не ўсе яны ўвайшлі ў канчатковы кліп.»

DSLR Canon 5D MarkII
Canon EF 16-35/2.8 USM LII
Samyang 14/2.8
AstroTech 65/420 APO Quadruplet Telescope
Canon EF 50/1.4 USM
Canon EF 100/2.8 USM Macro
Motion control: Dynamic Perception Zero Stage Dolly

Беларусь: у абдымках зорак



Мужской журнал MENSBY.COM
76 4.2 1 1 1 1 1 (76)
Добавить комментарий


Защитный код